13 чэрвеня ў рамках праекта «Архівы-школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з вучнямі 9 класаў і выкладчыкам гісторыі гімназіі № 7 г. Мінска

13 чэрвеня ў рамках праекта «Архівы-школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з вучнямі 9 класаў і выкладчыкам гісторыі гімназіі № 7 г. Мінска.

У час летніх канікул вучні разам з кіраўніком плануюць працаваць з архіўнымі дакументамі для напісання конкурсных прац, прысвечаных ўвекавечанню памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

У рамках сустрэчы вучні наведалі чытальную залу, дзе азнаёміліся з навукова-даведачным апаратам архіва. Загадчыкам аддзела фондаў асабістага паходжання І.Ў.Дарагуш была аказана кансультатыўна-метадычная дапамога ў падборы матэрыялу для напісання работ, а таксама праведзена экскурсія.

Навучэнцы наведалі фотадакументальную выставу, прысвечаную 95-годдзю Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. І.Ў.Дарагуш распавяла пра гісторыю архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне выдавецкай і выставачнай дзейнасці, а таксама магчымасці выкарыстання архіўных дакументаў у напісанні конкурсных даследчых работ.

Падчас экскурсіі вучні наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе азнаёміліся з дакументамі дзяржаўных і партыйных дзеячаў, навукоўцаў Беларусі і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Пры наведванні архівасховішчаў фондаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны І.Ў.Дарагуш правяла гутарку па гісторыі фарміравання партызанскага руху, а таксама аб дзеяннях акупацыйных уладаў супраць мірнага насельніцтва Беларусі. Асаблівую цікавасць у вучняў выклікалі баявыя лісткі партызанскіх атрадаў і карткі ўліку грамадзян, сагнаных у Германію.

Таксама навучэнцы азнаёміліся з эталонам Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і эталонам Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якія захоўваюцца ў архіве.