Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы

9 чэрвеня 2022 года адбылася дыялогавая пляцоўка ва УА «Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работ» на тэму «Палітыка генацыду і «выпаленай зямлі» — план знішчэння Беларусі».

Спікерамі на мерапрыемстве выступілі: Аўруцін Алег — дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, Пінтусава Вольга — загадчык аддзела Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці. Мадэратар: Даўгалёва Валянціна — старшыня Партызанскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА «Белая Русь».

У ходзе дыялогавай пляцоўкі былі зроблены акцэнты на новыя формы работы з моладдзю, стварэнне ўмоў для патрыятычнага выхавання моладзі за межамі ўстаноў адукацыі.