Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці адкрыў выставу «АРХІЎ І ЧАС: ЗАХОЎВАННЕ МІНУЛАГА Ў ІМЯ БУДУЧАГА»

9 чэрвеня 2022 года ў Міжнародны дзень архіваў адбылося адкрыццё перасоўнай гісторыка-дакументальнай выставы «АРХІЎ І ЧАС: ЗАХОЎВАННЕ МІНУЛАГА Ў ІМЯ БУДУЧАГА» ў Мінскім райвыканкаме. Выстава падрыхтавана Дзяржаўным архівам Мінскай вобласці.

Адкрыццё выставы прайшло ў рамках рэспубліканскага семінара-нарады «Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні». Адна з секцый праходзіла на базе галоўнага адміністрацыйнага будынка Мінскага раёна.

Экспазіцыя выставы «АРХІЎ І ЧАС: ЗАХОЎВАННЕ МІНУЛАГА Ў ІМЯ БУДУЧАГА» была размешчана ў аддзеле запісу актаў грамадзянскага стану Мінскага раённага выканаўчага камітэта. На банэрнай выставе прадстаўлены дакументы з фондаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці па гісторыі Міншчыны.

Выставу наведалі міністр юстыцыі Беларусі Хаменка С.М., начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама Бачыла А.А. і прадстаўнікі іншых рэгіёнаў.

Дырэктар Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці Рамашка Ю.С. прадэманстравала дакументы па фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У дадатак былі прадстаўлены самыя раннія дакументы па гісторыі ЗАГСа, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці.