21 снежня 2017 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
21 снежня 2017 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на якім былі разгледжаны пытанні: «Аб выніках комплекснай праверкі дзейнасці дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь»; «Аб выніках праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь»; «Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных архіўных установах Рэспублікі Беларусь у другім паўгоддзі 2017 года»; «Аб рабоце па выкананні рэспубліканскімі архіўнымі ўстановамі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»; «Аб плане асноўных мерапрыемстваў Дэпартамента на 2018 год»; «Аб выкананні заканадаўства па барацьбе з карупцыяй у рэспубліканскіх архіўных установах у 2017 годзе»; «Аб аднясенні рэспубліканскіх архіўных устаноў да групы па аплаце працы кіраўнікоў на 2018 год».
Абмеркаваўшы інфармацыю аб выніках комплекснай праверкі работы дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь», калегія прызнала работу НАРБ здавальняючай.
Разам з тым, калегіяй ўказана на неабходнасць ліквідацыі выяўленых у ходзе праверкі недахопаў у дзейнасці дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь».
Па трэцяму пытанню калегіяй адзначана, што ў другім паўгоддзі 2017 г. праца архіўных органаў і ўстаноў была накіравана на своечасовы і якасны разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Дэпартаментам і структурнымі падраздзяленнямі па архівах і справаводству галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў ажыццяўляўся пастаянны кантроль за выкананнем архіўнымі ўстановамі краіны патрабаванняў заканадаўства па арганізацыі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
Калегіяй рэкамендавана структурным падраздзяленням па архівах і справаводству галоўных упраўленняў юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў, дзяржаўным архіўным установам ажыццяўляць пастаянны кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь па арганізацыі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у сферы архіўнай справы і справаводства; сістэматычна разглядаць стан работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб на пасяджэннях калегіі Дэпартамента, нарадах у структурных падраздзяленнях па архівах і справаводству галоўных упраўленняў юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў, пасяджэннях дырэкцыяў дзяржаўных архіўных устаноў.
Калегіяй была заслухана інфармацыя аб рабоце па выкананні рэспубліканскімі архіўнымі ўстановамі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і аб выкананні заканадаўства па барацьбе з карупцыяй у рэспубліканскіх дзяржаўных архіўных установах у 2017 годзе. Калегіяй адзначана, што гэтыя пытанні знаходзяцца на пастаянным кантролі Дэпартамента па архівах і справаводству. У архіўных установах, падпарадкаваных Дэпартаменту, пастаянна праводзіцца работа па выкананню патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 і па тлумачэнню работнікам патрабаванняў заканадаўства аб адказнасці за карупцыю.
На пасяджэнні калегіі разгледжаны і адобраны праект Плана асноўных мерапрыемстваў Дэпартамента на 2018 год.