Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Трагедыя і памяць»
7 чэрвеня 2022 года адбылася дыялогавая пляцоўка «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Трагедыя і памяць» ва УА «Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж».
Мерапрыемства прайшло ў рамках дзейнасці раённай мабільнай групы па правядзенні інфармацыйна-асветніцкай работы па асвятленні тэмы генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
На мерапрыемстве выступілі: Шэўчык Т.А. — намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Партызанскага раёна г. Мінска, Думбадзэ Т.Ш. — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Пінтусава В.У. – загадчык аддзела Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці і інш.
У час дыялогавай пляцоўкі абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца фактаў расследавання генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны ў рамках крымінальнай справы. Таксама прагучала інфармацыя аб дакументах, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці і маюць дачыненне да генацыду.