Аб правядзенні семінара на тэму «Фарміраванне, афармленне спраў у структурных падраздзяленнях і перадача дакументаў у архіў арганізацыі»

У рамках 6 чэрвеня 2022 г. заг. аддзелам фарміравання НАФ Сянькоўскай Наталляй Яўгенаўнай са спецыялістамі структурных падраздзяленняў РУВГП “Аршанскі льнокамбінат” праведзены семінар на тэму «Фарміраванне, афармленне спраў у структурных падраздзяленнях і перадача дакументаў у архіў арганізацыі».

Загадчык аддзела Сянькоўская Н.Я. расказала ўдзельнікам семінара аб асноўных патрабаваннях да фарміравання і афармлення спраў, азнаёміла з парадкам падрыхтоўкі спраў да захоўвання, складання вопісаў спраў. На прыкладах патлумачыла сутнасць экспертызы каштоўнасці дакументаў. Падкрэсліла прамую сувязь паміж загалоўкам справы і вызначэннем яго тэрміну захоўвання.

У рамках семінара былі разгледжаны канкрэтныя практычныя сітуацыі, праблемы, якія ўзнікаюць пры арганізацыі работы з дакументамі на прадпрыемстве.