Аб удзеле 3 чэрвеня 2022 г. дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна ў семінары для кіраўнікоў аддзелаў запісу актаў грамадзянскага стану Гродзенскага гарадскога, раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў г.Гродна.

3 чэрвеня 2022 г. дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна Афанасьева Т.Ю. прыняла ўдзел у семінары для кіраўнікоў аддзелаў запісу актаў грамадзянскага стану Гродзенскага гарадскога, раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў г. Гродна, які праводзіўся ў Гродзенскім аблвыканкаме.

Афанасьева Т.Ю. выступіла з дакладам па тэме: «Аб парадку выканання дзяржаўнай установай «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна» запытаў дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, звязаных з выкананнем імі сваіх функцый, у тым ліку запытаў аб выдачы копій (выпісак) запісаў з метрычных кніг».