2 чэрвеня 2022 года адбылася дыялогавая пляцоўка “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Трагедыя і памяць” у філіяле «Каледж сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе» УА РІПА

2 чэрвеня 2022 года з2 чэрвеня 2022 года адбылася дыялогавая пляцоўка “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Трагедыя і памяць” у філіяле «Каледж сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе » УА РІПА.

Мерапрыемства прайшло ў рамках дзейнасці раённай мабільнай групы па правядзенні інфармацыйна-асветніцкай работы па асвятленні тэмы генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Атрымалася дыялогавая пляцоўка “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. машынабудаванні і аўтасэрвісе» УА РІПА.

Спікерамі на мерапрыемстве выступілі: Ніканаў Раман – дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, Ягленка Ірына – памочнік пракурора Партызанскага раёна г. Мінска, Клімовіч Марына – намеснік дырэктара па арганізацыйна-метадычнай рабоце Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці. Мадэратар: Даўгалёва Валянціна — старшыня Партызанскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА “Белая Русь”.

У час дыялогавай пляцоўкі эксперты падзяліліся інфармацыяй па расследаванні фактаў генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны ў рамках крымінальнай справы, а таксама матэрыяламі, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці, якія маюць дачыненне да генацыду. У жывым дыялогу абмяркоўвалася пытанне аб мерапрыемствах па больш шырокай прапагандзе захавання гістарычнай памяці.