31 мая ў рамках акцыі “Архівы – школе” ва ўстанове “Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку” для навучэнцаў 8 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад-базавая школа №15 г. Полацка” праведзены архіўны ўрок “Гісторыя развіцця архіўнай службы Полаччыны” »

31 мая ў рамках акцыі «Архівы – школе», прымеркаванай да Года гістарычнай памяці, у установе «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку» для вучняў 8 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад-базавая школа №15 г. Полацка» праведзены архіўны ўрок «Гісторыя развіцця архіўнай службы Полаччыны».

Падчас урока вучні пазнаёміліся з архіўнымі дакументамі, даведаліся аб рознабаковай працы, якая праводзіцца архівістамі па адборы, захоўванні і выкарыстанні архіўных дакументаў, аб мэтах аблічбоўкі.

Скончылася наведванне архіва экскурсіяй у архівасховішча.