Аб правядзенні лекцыі ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» аб супрацьдзеянні карупцыі

27 мая 2022 года ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) Пракурорам Дзяржынскага раёна Уладзімірам Пятровічам Непакупным была праведзена лекцыя, прысвечаная асобным аспектам праблемы карупцыі.

Работнікі архіва даведаліся аб відах карупцыйных правапарушэнняў, якія найбольш часта сустракаюцца цяпер у Рэспубліцы Беларусь і ў Дзяржынскім раёне, мерах супрацьдзеяння і прафілактыкі, якія прымаюцца праваахоўнымі органамі, ступені адказнасці за ўчыненне карупцыйных злачынстваў. Асаблівая ўвага была звернута лектарам на тое, што значная частка карупцыйных злачынстваў звязана з перавышэннем службовых паўнамоцтваў і выкарыстаннем службовага становішча. Даступны і змястоўны даклад быў з цікавасцю праслуханы работнікамі архіва.

 

Пракурор Дзяржынскага раёна Уладзімір Пятровіч Непакупны падчас лекцыі аб супрацьдзеянні карупцыі
(27 мая 2022 г., БДАКФФД, фота Г.М.Дубатоўкі)