Супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Т.М. Агеенка прыняла ўдзел у якасці члена журы ў працы секцыі «Летапіс партызанскага і падпольнага руху»

У рамках акцыі «Архівы — школе» навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Т.М. Агеенка прыняла ўдзел у якасці члена журы ў працы секцыі «Летапіс партызанскага і падпольнага руху» у Рэспубліканскай навукова-даследчай канферэнцыі навучэнцаў «Вялікая Айчынная вайна: гісторыя і памяць», якая праходзіла 20—21 мая 2022 г. у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства.

Мэтай канферэнцыі з’яўлялася ўцягванне навучэнцаў ўстаноў адукацыі ў пошукавую і даследчыцкую дзейнасць па вывучэнню гісторыі малой радзімы. Удзельнікі канферэнцыі паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, цікавасць да гісторыі і даследчай працы.