Лекцыя работніка Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь «Аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» ў Галоўным статыстычным упраўленні Гомельскай вобласці

20 мая 2022 г. загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) к.г.н. С.В. Кулінок выступіў у Галоўным статыстычным упраўленні Гомельскай вобласці з лекцыяй «Аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

З прывітальным словам да калектыва звярнуўся першы намеснік кіраўніка Галоўнага ўпраўлення С.М. Анохаў. Ён адзначыў вялікую працу па захаванню аб’ектыўнай гістарычнай Памяці аб жахлівых падзеях вайны, якая ажыццяўляецца ў нашай дзяржаве.

Дакладчык на працягу лекцыі распавёў аб асноўных формах і метадах рэалізацыі палітыкі генацыда на часова захопленай тэрыторыі БССР. С.В. Кулінок таксама падрабязна спыніўся на працы НАРБ па ўвядзенню ў навуковы зварот дакументаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку па пытаннях акупацыйнай палітыкі нацыстаў. У заканчэнні лектар распавёў аб рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі «Акцыі-1005», накіраванай на ўтойванне нацыстами слядоў масавага знішчэння насельніцтва.