У рамках акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» правялі для вучняў 7 «Б» класа ДУА «Гімназія № 6 г. Гродна» ўрок на тэму «Антыфашысцкае супраціўленне на Гродзеншчыне»

У рамках акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» правялі для вучняў 7 «Б» класа ДУА «Гімназія № 6 г. Гродна» ўрок на тэму «Антыфашысцкае супраціўленне на Гродзеншчыне».

Работнікі архіва расказалі рабятам аб тым, як ва ўмовах жорсткага акупацыйнага рэжыму разгортвалася барацьба партызан і падпольшчыкаў. Таксама яны пазнаёмілі вучняў з дакументальнымі матэрыяламі аб дзейнасці антыфашысцкіх падпольных груп і партызанскіх брыгад, якія захоўваюцца ў архіве.

Увазе школьнікаў была прадстаўлена выстаўка дакументаў «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», размешчаная ў чытальнай зале ўстановы.