Аб правядзенні 17 мая ў БелНДІДАС акцыі «Лёс маёй сям’і ў гісторыі краіны»
У адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў Міністэрства юстыцыі да Дня сям’і ў рамках правядзення ў 2022 годзе рэспубліканскай акцыі «Лёс маёй сям’і ў гісторыі краіны», зацверджаным міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М.Хаменка (далей – План), ва ўстанове “Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» 17 мая 2022 г. была праведзена выстава сямейных фотаальбомаў па вызначанай Планам тэматыцы, а таксама гутарка з працоўным калектывам на тэму «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем».
У прыватнасці, намеснік дырэктара па навуковай рабоце С.С.Мішук арганізаваў фотавыставу «Радзіма, род, бацькі. Я – іх часцінка», дзе прадставіў фатаграфіі сваіх дзядоў: па бацькоўскай лініі – Лакісава В.М., радавога-пехацінца, які прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну і двойчы зазнаў лёс вязня фашысцкіх канцлагераў; па мацярынскай – Кугукова І.С., які ваяваў у часцях ЧАП у Сярэдняй Азіі, старшыну, камандзіра аддзялення сувязі. Таксама прадставіў фатаграфіі дзеда сваёй жонкі – Рабініна І.В., палкоўніка, які ваяваў з 1941 па 1945 гг., а ў пасляваенны перыяд – ваеннага каменданта г. Мінска з 1946 па 1964 гг.
Вучоны сакратар Н.М.Дзятчык у рамках выставы фотаальбомаў «Сямейны вернісаж» прадставіла фатаграфіі сваіх родных і блізкіх за розныя гады. Фотаальбомы і сямейныя гісторыі былі прадстаўлены і іншымі супрацоўнікамі інстытута.
Завяршаючы мерапрыемствы, дырэктар інстытута А.Я.Рыбакоў падкрэсліў важнасць захавання дакументаў, якія раскрываюць гісторыю сям’і, роду, гераічнае мінулае продкаў, прадэманстраваў сямейныя і армейскія фатаграфіі са свайго асабістага фонду.