14 сакавіка ў Віцебскім абласным дварцы дзяцей і моладзі адбыўся другі этап абласнога краязнаўчага конкурса-алімпіяды «Гістарычныя дзеячы роднага краю»

Свае веды па гісторыі малой радзімы вучні 7 – 8 і 9 – 10 класаў агульнаадукацыйных устаноў Віцебскай вобласці прадэманстравалі ў ходзе выканання комплекснага краязнаўчага задання і напісання эссэ пра знакамітага земляка. Дапушчаны да ўдзелу ў конкурсе былі толькі тыя, хто набраў найбольшую колькасць балаў пры выкананні дыстанцыйнага тэставання на папярэднім этапе.

Па выніках пісьмовых заданняў і абароны творчых прац, членамі журы, у складзе якога працаваў загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці У.П.Каханка, былі адзначаны дыпломамі 1-й, 2-й і 3-й ступеняў найлепшыя з удзельнікаў конкурса-алімпіяды.