17 мая 2022 г. у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбылося адкрыццё віртуальнай выставы «Тры жанчыны – тры лёсы», прысвечанай жанчынам, якіх закранула Вялікая Айчынная вайна. Выстава падрыхтавана ў рамках акцыі «Лёс маёй сям’і ў гісторыі краіны»

Да Міжнароднага дня сям’і, у рамках акцыі «Лёс маёй сям’і ў гісторыі краіны», супрацоўнікамі архіва падрыхтавана віртуальная выстава «Тры жанчыны – тры лёсы».

Вайна кардынальна мяняе лёсы людзей. Ламае іх будучыню. Выстаяць у цяжкі час, не страціць у сабе чалавечнасць, не здрадзіць сваёй мары атрымалася не многім.

Выстава «Тры жанчыны – тры долі» прысвечана архітэктарам Наталье Мікалаеўне Макляцовай, Вольге Барысаўне Ладыгінай і доктару хімічных навук Сафіі Фадзееўне Навумавай, жанчынам з рознымі лёсамі, рознымі жыццёвымі прыярытэтамі. Кожную з іх закранула вайна, пакінуўшы на сэрцы невылечную рану. Аднак яны знайшлі сілы рэалізаваць сябе ў абранай прафесіі, зрабіць мару сваёй маладосці рэальнасцю.

Пры падрыхтоўцы выстаўкі выкарыстоўваліся дакументы фондаў асабістага паходжання архітэктараў Н. М. Макляцовай, В. Б. Ладыгінай і доктара хімічных навук С. Ф. Навумавай, якія адлюстроўваюць іх асабістае жыццё, навуковую і грамадскую дзейнасць.

Выстава падрыхтавана маладымі спецыялістамі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў архівістамі А. П. Батура і К. В. Шкут пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела к.г.н. Л. І. Масейчук.

Праглядзець віртуальную выставу