16 мая 2022 г. у Дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія № 5 г. Віцебска імя І.І.Люднікава» ў рамках акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» была праведзена класная гадзіна на тэму «Сямейны альбом» аб тым, як напісаць гісторыю сваёй сям’і і дзе шукаць інфармацыю для стварэння генеалагічнага дрэва

16 мая 2022 г. у Дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія № 5 г. Віцебска імя І.І.Люднікава» ў рамках акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» была праведзена класная гадзіна на тэму «Сямейны альбом» аб тым, як напісаць гісторыю сваёй сям’і і дзе шукаць інфармацыю для стварэння генеалагічнага дрэва.

Мэтай класнай гадзіны было фарміраванне ўяўлення аб тым, што такое род, радавод, бацькі, сям’я. Задача – выхоўваць любоў да сям’і, бацькоў, дзядуляў і бабуляў; паказаць, чаму так важна шанаваць памяць продкаў.

Навучэнцам 5-х класаў было расказана аб тым, якія існуюць спосабы збору інфармацыі аб сямейнай гісторыі, якія архівы захоўваюць дакументы з інфармацыяй аб людзях; што такое генеалагічныя запыты і якія існуюць правілы іх выканання ў архівах.

Была агучана сістэма архіваў органаў ЗАГС і дзяржаўных архіваў рэспублікі; падрабязна апісана работа Дзяржархіва Віцебскай вобласці і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Мінску па выкананні генеалагічных запытаў.