«Мая сям’я – маё багацце»

13 мая 2022 г. у Занальным дзяржаўным архіве ў г. Кобрыне прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня сям’і.

Дырэктар архіва Я.А.Хамянчук выступіла з прамовай аб ролі і значнасці сям’і ў грамадстве і дзяржаве. У рамках урачыстасці праводзіўся конкурс малюнкаў, творцамі якіх выступілі дзеці супрацоўнікаў архіва. Усе юныя ўдзельнікі конкурсу атрымалі салодкія прызы і памятныя сувеніры.

Калектыў архіва прэзентаваў свае фатаграфіі з сямейных архіваў, у якіх прасочваецца сувязь некалькіх пакаленняў, фамільныя традыцыі.