13 мая 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» і Года гістарычнай памяці Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі навучэнцы 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 23 г. Брэста»

Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. расказала школьнікам аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, аб складзе дакументаў архіва, у тым ліку па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У ходзе агляднай экскурсіі па архіве дзеці наведалі музей гісторыі архіва, архівасховішча, лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў, а таксама азнаёміліся з выставай дакументаў, якія адлюстроўваюць палітыку генацыду ў гады нямецкай акупацыі на тэрыторыі Брэстчыны.