Матэрыял з цыкла «Дакумент з векавой гісторыяй» да 100-годдзя Архіўнай службы – 125 гадоў таму ў п.Глуша Бабруйскага павета быў заснаваны гута (шклозавод «Камінтэрн», ААТ «Шкло-Глуша»)

Больш за 125 гадоў таму (1897) у пасёлку Глуша Бабруйскага павета быў пабудаваны невялікі гута з адной гаршковай печчу. Выпрацоўвалі бутэлькі рознай ёмістасці: «сотку, двухсотку, саракоўку, дваццатку». Праца была ручная, бутэлькі выдзімалі сілай выдыханага паветра.

У дакументах фонду захаваўся дакумент са стогадовай гісторыяй – Патрабавальная ведамасць на выдачу заработнай платы 700 рабочым і служачым завода за снежань 1917 года, завераная пячаткай “Саюз рабочых і служачых заг. «ГЛУША» Мін.г.».

У лісце Камітэта рабочых да Мінскага Ваенна-Рэвалюцыйнага камітэта і Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў апісана існуючая сітуацыя на заводзе і выкладзена просьба:

«…Гаспадарам завода «Глуша», дзе мы працуем, Бр. І. і Я.Ашкіназі і Бр. Г. і Я. Лазінскім грошай з Банка не выдаюць.

…Просім аказаць садзейнічанне ў атрыманні грошай за снежань месяц …на заработную плату… закуп матэрыялаў і нарыхтоўку дроў…».

Прыкладаецца Спіс працоўных і службоўцаў завода з указаннем належнай сумы.

Падстава: Ф.1762 ОП.4 Д.1 ЛЛ. 1, 5, 6.