ДЗЕНЬ СЯМ’І У ДЗЯРЖАЎНЫМ АРХІВЕ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ

У наш час сям’я — гэта найважнейшае асяроддзе для захавання і перадачы з пакалення ў пакаленне культурных каштоўнасцяў, нацыянальных традыцый.

14 мая 2022 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» прайшло мерапрыемства «Лес маёй сям’і ў гісторыі маёй краіны», прысвечанае Міжнароднаму дню сям’і. Яго мэта — прыцягнуць моладзь да складання сваіх радаводаў, узбудзіць цікавасць да гісторыі сям’і. Падчас правядзення мерапрыемства супрацоўнікі архіва абмяняліся інфармацыяй аб тым, як яны даведваюцца аб сваіх продках, прадэманстравалі свае радаводы і сямейныя рэліквіі.