14 мая 2022 года ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці” прайшло мерапрыемства “Лес маёй сям’і ў гісторыі маёй краіны”, прысвечанае Міжнароднаму дню сям’і

У наш час сям’я — гэта найважнейшае асяроддзе для захавання і перадачы з пакалення ў пакаленне культурных каштоўнасцяў, нацыянальных традыцый.

14 мая 2022 года ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці” прайшло мерапрыемства “Лес маёй сям’і ў гісторыі маёй краіны”, прысвечанае Міжнароднаму дню сям’і. Яго мэта — прыцягнуць моладзь да складання сваіх радаводаў, узбудзіць цікавасць да гісторыі сям’і. Падчас правядзення мерапрыемства супрацоўнікі архіва абмяняліся інфармацыяй аб тым, як яны даведваюцца аб сваіх продках, прадэманстравалі свае радаводы і сямейныя рэліквіі.