Аб правядзенні лекцый у БелНДІДАС і НГАБ у перыяд з 5 па 11 мая 2022 па прафілактыцы парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах і захаванні правілаў пажарнай бяспекі

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі сумесна з Беларускім навукова-даследчым інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы ў перыяд з 5 па 11 мая 2022 года ў рамках работы па папярэджанні парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі, заканадаўства па ахове і выкарыстанні жывёльнага і расліннага свету, а таксама па папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах, арганізавалі і правялі шэраг сустрэч з прадстаўнікамі адпаведных устаноў: Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Мінскай гарадской арганізацыі АСВОД і Цэнтральнага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях г.Мінска.

Спецыялісты названых арганізацый выступілі перад работнікамі НГАБ і БелНДІДАС з лекцыямі па прафілактыцы парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах і захаванні правіл пажарнай бяспекі ў паўсядзённым жыцці.