Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў дзень 77-й гадавіны Вялікай Перамогі — 9 мая прадставіў перасовачную банэрную выставу «ПАКУЛЬ ПАМЯЦЬ ЖЫВА» на Кургане Славы

Перасоўная выстава — гэта сапраўды адбітак эпохі, гэта жыццё горада і вобласці ў суровыя гады выпрабаванняў, гэта Вялікая Айчынная вайна ў асобах.

Усе дакументы, прадстаўленыя на выставе, падзелены на тэматычныя блокі: ПАКУЛЬ ПАМЯЦЬ ЖЫВА, ЖЫВЫ БОЛЬ (галоўнае месца займаюць дакументы, якія сведчаць аб злачынствах нацыстаў), ПАРТЫЗАНЫ БЕЛАРУСІ, З ПАМЯЦЦЮ У СЭРЦЫ, СЛАВА ГЕРОЯМ-ПЕРАМОЖЦАМ, ЖЫЦЦЕ НА ВАЙНЕ. А.П. САПУНОЎ, ПЕРАМОГУ ШАНУЕМ, ГЕРОЕЎ ПАМЯТАЕМ…

Свята Перамогі — гэта, перш за ўсё даніна памяці і найглыбейшай удзячнасці тым, хто абараніў незалежнасць і прынёс вызваленне. Наш святы абавязак перад ветэранамі і ўсімі людзьмі, хто адчуў на сабе жахі гэтай найвялікшай трагедыі — захоўваць гістарычную праўду тых гадоў.