На базе Мазырскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. А.С. Пушкіна была арганізавана інфармацыйна-тэматычная гадзіна з навучэнцамі 5 «А» класа сярэдняй школы № 7 г. Мазыра па тэме: «У прапахлых порахам радках…»

5 мая 2022 года ў Год гістарычнай памяці і ў рамках акцыі «Архівы – школе» на базе Мазырскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. А.С. Пушкіна была арганізавана інфармацыйна-тэматычная гадзіна з навучэнцамі 5 «А» класа сярэдняй школы № 7 г. Мазыра (класны кіраўнік – Серада Таццяна Уладзіміраўна) па тэме: «У прапахлых порахам радках…» (аб лістах чырвонаармейцаў з франтоў Вялікай Айчыннай вайны1 1945 гг.).

Арганізатары мерапрыемства: загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры»Дамашкевіч Алена Валянцінаўна і загадчык краязнаўчага аддзела Мазырскай цэнтральнай бібліятэкі ім. А. С. Пушкіна – Цюленева Ніна Віктараўна.

З навучэнцамі быў праведзены ўрок-лекцыя ў форме прэзентацыі. Былі зачытаныя лісты чырвонаармейцаў, дасланых родным і блізкім з франтоў Вялікай Айчыннай вайны. Рабяты азнаёміліся з выставай архіўных дакументаў «Трыкутнікам складзены пажоўклы лісток…» і змаглі дакрануцца да гісторыі і патрымаць у руках сапраўдны ліст-арыгінал, напісаны савецкім салдатам. Завяршылася мерапрыемства «майстар-класам» па складанні лістоў трыкутнікам.