Для работннікаў Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі праведзена навучанне

З мэтай папярэджання парушэння заканадаўства аб ахове і выкарыстанні жывёльнага і расліннага свету і падвышэння ўзроўню інфармаванасці ў гэтай сферы, у Беларускім навукова-даследчым цэнтры электроннай дакументацыі адбылася анлайн-сустрэча работнікаў са старэйшым дзяржаўным інспектарам Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь В.А.Грышковым.

Падчас сустрэчы Уладзімір Грышкоў прэзентаваў агляд заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы аховы жывёльнага і расліннага свету, падзяліўся з сабранымі прыкладамі з практыкі работы, расказаў аб асаблівасцях і кірунках дзейнасці інспекцыі.