Работнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае. Памятаем кожнага»

6 мая 2022 г. работнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае. Памятаем кожнага” ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу “Масюкоўшчына” – помніка ваеннапалонным і грамадзянскім асобам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў адным з найбуйнейшых на акупаванай тэрыторыі Савецкага Саюза лагеры смерці “Шталаг-352”.

Дырэктар Дэпартамента В.І.Кураш, звяртаючыся да прысутных, падкрэсліў важнасць і адказнасць задачы, якая стаіць перад архіўнай галіной – захаваць гістарычную праўду, заснаваную на дакументальных сведчаннях, данесці яе да будучых пакаленняў, не дапусціць фальсіфікацыі і скажэння беларускай гісторыі, у тым ліку аднаго з найбольш трагічных і гераічных яе перыядаў – Вялікай Айчыннай вайны.

Памяць ахвяр нацысцкіх злачынстваў архівісты ўшанавалі хвілінай маўчання.

Таксама архівісты наведалі Храм Узвышэння Крыжа Гасподняга і азнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай вязням лагера “Шталаг-352”, матэрыялы для якой дапамагалі рыхтаваць прыходу. Адбылася гутарка з настаяцелем храма іерэем Алегам Кунцэвічам.