6 траўня 2022 года на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» праведзена лекцыя «Гісторыя архіва. Асноўныя напрамкі работы архіва» і экскурсія для студэнтаў 3 курса факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»

6 траўня 2022 года на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» праведзена лекцыя «Гісторыя архіва. Асноўныя напрамкі работы архіва» і экскурсія для студэнтаў 3 курса факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» ў рамках вучэбнай эўрыстычнай (пошукавай) практыкі.

У ходзе мерапрыемства навучэнцы азнаёміліся з работай архіва, яго фондамі і навукова-даведачным апаратам. Вывучылі асноўныя правілы працы карыстальнікаў у чытальнай зале, ключавыя тэрміны і паняцці, а таксама азнаёміліся з дакументамі па афармленні заказаў архіўных спраў.