Адкрыццё выставы «Геральдыка сучаснай Беларусі»

6 мая 2022 г. Дэпартамент па архівах і справаводству сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў выставу «Геральдыка сучаснай Беларусі», адкрыццё якой адбылося ў будынку Міністэрства юстыцыі.

Выстава прымеркавана да Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў нашай краіне ў другую нядзелю мая, напярэдадні Дня Перамогі.

Цэнтральным элементам экспазіцыі з’яўляюцца эталонныя выявы дзяржаўных сімвалаў, якія знаходзяцца на пастаянным захоўванні ў НАРБ.

Асноўны змест выставы прысвечаны тэрытарыяльнай геральдыцы Беларусі. На ёй у поўным аб’ёме прадстаўлены гербы і флагі абласцей, раёнаў, гарадоў, гарадскіх пасёлкаў і некаторых вёсак, якія заснаваны ўказамі Кіраўніка дзяржавы і ўключаны ў Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь.
Выстава дае ўяўленне аб гісторыі тэрытарыяльнай геральдыкі Беларусі, сучасных тэндэнцыях яе развіцця, разнастайнасці і непаўторнасці беларускага геральдычнага мастацтва.