У Год гістарычнай памяці, у рамках акцыі “Архівы – школе” супрацоўнікамі ўстановы “Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці” праведзены адкрыты ўрок на тэму “Партызанская памяць”

5 мая 2022 года супрацоўнікі ўстановы “Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці” наведалі Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Мастоцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”, дзе правялі адкрыты ўрок для навучэнцаў 6, 9 і 11 класаў. Падчас дадзенага мерапрыемства вядучы архівіст
Брузгіна С.Н. расказала аб фарміраванні партызанскага руху і дзейнасці партызан на Магілёўшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Школьнікам была прадстаўлена дакументальная выстава на тэму “Партызанская памяць”. Навучэнцам былі прадэманстраваны віртуальная выстава “Ідзе вайна народная, Свяшчэнная вайна”, падрыхтаваная ўстановай “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў”, і дакументальны фільм пра мемарыял партызанскай славы “Усакіна”.

У рамках Года гістарычнай памяці, 100-годдзя архіўнай службы Рэспублікі Беларусь загадчык аддзела Шэўчык Т.В. расказала навучэнцам пра гісторыю архіва, пра асноўныя напрамкі дзейнасці, хлопцы даведаліся пра захаваныя дакументы, іх склад і аб’ём, у тым ліку аб калекцыі дакументаў асабістага паходжання. Таксама для навучэнцаў была прадстаўлена прэзентацыя на тэму: “Гісторыя ўстановы “Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці”, былі рэкамендаваны для прагляду сайты “Архівы Беларусі”, “Партызаны Беларусі”, спецпраект “Беларусь памятае” выдавецкага дома “Беларусь сегодня”.