«Чарнобыль, наша памяць і боль»

26 красавіка 2022 г. адбыўся візіт вучняў 10 класа сярэдняй школы № 7. г. Кобрына ў Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне ў рамках акцыі «Архівы – школе».

Сустрэча была прымеркавана да 36-годдзя аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Наталля Галюк у сваім выступленні асвятліла прычыны катастрофы, яе экалагічныя і медыцынскія наступствы.

Школьнікам былі прадэманстраваны артыкулы з газет пра ўспаміны відавочцаў, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў катастрофы.

У рамках мерапрыемства была праведзена аглядная экскурсія па архіве, якая традыцыйна складалася з кароткага экскурсу ў гісторыю і інфармацыі аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, наведвання архівасховішча і знаёмства са стэндавымі выставамі.