Удзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі гісторыкаў, музейшчыкаў, выкладчыкаў, грамадскасці па захаванні гістарычных помнікаў «Актуальныя пытанні захавання гістарычных помнікаў. Брэсцкая крэпасць: вехі гісторыі, выпрабаванняў, развіцця»

22 красавіка 2022 г. дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Карапузава Г.Г. прыняла ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі гісторыкаў, музейшчыкаў, выкладчыкаў, грамадскасці па захаванні гістарычных помнікаў «Актуальныя пытанні захавання гістарычных помнікаў. Брэсцкая крэпасць: вехі гісторыі, выпрабаванняў, развіцця» (да 180-годдзя ўступлення Брэсцкай крэпасці ў лік дзейных), дзе выступіла з паведамленнем «Брэст у гады акупацыі. 1941-1944 гг. (па дакументах Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці)».

Усяго ў канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 50 даследчыкаў ваеннай гісторыі з Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

У рамках мерапрыемства адбылося ўскладанне кветак да Вечнага агню.