У БелНДІДАС пройдзе семінар па тэме: «Складанне і афармленне наменклатур спраў арганізацый, прыкладных і тыпавых наменклатур спраў»

ПАВАЖАНЫЯ КІРАЎНІКІ!

Адным з ключавых дакументаў, якія вызначаюць правільную пастаноўку справаводства і архіўнага захоўвання дакументаў у арганізацыі, з’яўляецца наменклатура спраў. У наменклатуру спраў павінны быць уключаны ўсе дакументы на папяровых і электронных носьбітах, а таксама павінны быць вызначаны тэрміны захоўвання гэтых дакументаў. У мэтах аказання дапамогі ў складанні наменклатур спраў у арганізацыях, навучання іх методыцы дадзенай працы, тлумачэнні і ўдакладненні патрабаванняў нарматыўных прававых актаў і метадычных дакументаў Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы праводзіць аднадзённы семінар па тэме:

«СКЛАДАННЕ І АФАРМЛЕННЕ НАМЕНКЛАТУР СПРАЎ АРГАНІЗАЦЫЙ,
ПРЫКЛАДНЫХ І ТЫПАВЫХ НАМЕНКЛАТУР СПРАЎ»

Дата правядзення семінара – 12 мая 2022 г.
Час правядзення семінара – 9.30-14.00.

На занятках семінара будуць разгледжаны наступныя асноўныя пытанні:

• Патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь да складання наменклатур спраў арганізацый.
• Нарматыўна-метадычная і інфармацыйная аснова складання наменклатур спраў.
• Прызначэнне, віды і функцыі наменклатур спраў.
• Правядзенне падрыхтоўчай працы па складанні наменклатуры спраў арганізацыі.
• Парадак складання, узгаднення, падпісання і зацвярджэння наменклатуры спраў структурнага падраздзялення і наменклатуры спраў арганізацыі.
• Схемы (прынцыпы) пабудовы наменклатуры спраў арганізацыі.
• Складанне і сістэматызацыя загалоўкаў спраў у наменклатуры спраў.
• Асаблівасці ўключэння ў наменклатуру спраў электронных дакументаў.
• Правілы прысваення індэксаў спраў.
• Вызначэнне тэрмінаў захоўвання спраў.
• Асаблівасці ўключэння ў наменклатуру спраў дакументаў, якія падлягаюць падатковай праверцы.
• Прызначэнне, парадак і асаблівасці складання і афармлення прыкладных і тыпавых наменклатур спраў.

Заняткі праводзяць: дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў, лектары А.В.Шумская, К.П.Дзярновіч, якія з’яўляюцца аўтарамі нарматыўных актаў, навучальных і метадычных дапаможнікаў па справаводстве і архіўнай справе.

Семінар будзе праводзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, канферэнц зала. Час правядзення: 9.30 – 14.00.

Слухачам, якія прайшлі навучанне на семінары, будзе выдадзены сертыфікат устаноўленага ўзору.

Жадаючыя прыняць удзел у семінары павінны да 11 мая 2022 г. падаць заяўкі па электроннай пошце або патэлефанаваць для атрымання і аплаты рахунку-фактуры.

Тэлефон 363-02-05 (з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 штодня), электронная пошта literatura@belniidad.by.

Кошт удзелу ў семінары складае 94 рублі 94 капейкі без ПДВ (падстава – падпункт 1.1.2., пункта 1, артыкула 326 Падатковага Кодэкса Рэспублікі Беларусь) з улікам метадычнага дапаможніка 108 рублёў 74 капейкі.

Слухачам семінара прапануецца метадычны дапаможнік «Метадычныя рэкамендацыі па складанні і прымяненні наменклатур спраў арганізацый тыпавых і прыкладных наменклатур спраў» коштам 13 рублёў 80 капеек.

Рэгістрацыя слухачоў у дзень правядзення семінара з 9.00 да 9.30 у пакоі № 15 (на падставе плацежнага даручэння).

Нашы рэквізіты: р/р BY67BLBB36320100129230001001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.

УВАГА! Просім пацвердзіць удзел у семінары па кантактным тэлефоне.

Нам. дырэктара БелНДІДАС         С.С. Мішук