Аб сустрэчы архівістаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж»

У рамках Года гістарычнай памяці 19 красавіка 2022 года на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбылася сустрэча архівістаў з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж». Групу навучэнцаў суправаджаў кіраўнік Рамейка Віктар Станіслававіч.

Адкрыла мерапрыемства дырэктар архіва Абрамава Н. Ю., якая распавяла хлопцам пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, які штогод адзначаецца 11 красавіка.

Качубей А. А. зачытаў вытрымкі з выяўленых і якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве дакументаў. Ва ўспамінах генерала П. I. Батава быў апісаны эпізод вызвалення вязняў лагера «Азарычы». Акрамя гэтага, былі агучаны ўспаміны былых малалетніх вязняў і паказанні відавочцаў.

Навучэнцам прадэманстраваны дакументальны фільм АТН пра лагер смерці «Азарычы», а таксама для пашырэння кругагляду і павышэння цікавасці навучэнцаў да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны арганізавана гісторыка-пазнавальная віктарына, у працэсе якой хлопцы адказвалі на пытанні, падрыхтаваныя архівістамі.

Акрамя гэтага, напярэдадні 36 гадавіны Чарнобыльскай катастрофы, у мэтах сістэматызацыі ведаў аб трагедыі на ЧАЭС, выхавання пачуцця павагі да падзей нядаўняга мінулага і фарміравання экалагічнага светапогляду хлопцы азнаёміліся з выставай архіўных дакументаў «Чарнобыль. Там, дзе час спыніўся».

Загадчык сектарам Бачура Н.Г. нагадала навучэнцам аб самай буйной у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофы мінулага стагоддзя, пра подзвіг людзей, якія праявілі смеласць і адвагу пры ліквідацыі наступстваў выбуху рэактара.

У канцы мерапрыемства Сідорка А. І. правяла для вучняў аглядную экскурсію па архивохранилищу, у ходзе якой дзеці пазнаёміліся з асноўнымі накірункамі працы архіва.