Перадача дакументаў удзельніка партызанскага руху Кульгавага Паўла Мікалаевіча

У Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь на захоўванне паступілі дакументы ўдзельніка партызанскага руху Кульгавага Паўла Мікалаевіча, якія перадала яго сваячка Гараўцова Валянціна Міхайлаўна.

“Я была вельмі ўсхвалявана, калі знайшла на інфармацыйным інтэрнэт-партале «Партызаны Беларусі» звесткі аб сваім свёкры Паўле Мікалаевічэ”, – сказала Валянціна Міхайлаўна. Параіўшыся са сваякамі, было прынята рашэнне перадаць яго асабістыя дакументы (успаміны, пасведчанні, медалі, фатаграфіі) у Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.

Падчас наведвання архіва Валянціне Міхайлаўне прадставілася ўнікальная магчымасць азнаёміцца з арыгіналамі дакументаў партызанскага атрада «Барацьба» брыгады «Дзядзька Коля» (з 9 студзеня 1944 года брыгада «Народныя мсціўцы») у якой знаходзіўся Павел Мікалаевіч, а гэтак жа з яго асабістай справай.

Дырэктар архіва Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк падзякаваў Валянціну Міхайлаўну за перададзеныя дакументы і адзначыў, што ў Год гістарычнай памяці, для Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, асабліва важна дапоўніць і захаваць дакументальную спадчыну нашых бацькоў і дзядоў, якія абаранялі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Перададзеныя дакументы Кульгавага П.М. папоўняць калекцыю дакументаў удзельнікаў Вялікай Айчынай вайны, а таксама базу данных аб партызанах і падпольшчыках, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.