Супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі прынялі ўдзел у інтэрнэт-форуме, арганізаваным навукова-даследчай групай кафедры гісторыі дзяржавы і права Маскоўскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта
15 красавіка 2022 г. супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі прынялі ўдзел у інтэрнэт-форуме, арганізаваным навукова-даследчай групай кафедры гісторыі дзяржавы і права – Research Group «Open Science. History & Future of Law» — Маскоўскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта імя А.Я. Кутафіна (МДЮА) у рамках IX Маскоўскага форуму.
У рамках названага інтэрнэт-форуму праходзіла ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя: «Эра чалавека і машыны: гістарычная дынаміка дзяржаўна-прававых перамен». На канферэнцыі прысутнічалі вучоныя, практыкі і спецыялісты ў галіне міждысцыплінарных даследаванняў. У рамках канферэнцыі быў прадстаўлены даклад дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі А.М. Запартыка «Гісторыя дзяржаўнага будаўніцтва ў архітэктурных праектах».