Для навучэнцаў 4 класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.Слуцка» ў чытальнай зале дзяржархіва праводзіўся ўрок-лекцыя на тэму «Слуцк пасляваенны ў дакументах і фактах», пра дакументы аб Случчыне, якія захоўваюцца, таксама навучэнцам была прадстаўлена выстава дакументаў «МЫ ПАМЯТАЕМ ВАШЫ ІМЁНЫ»
У рамках Года гістарычнай памяці і правядзення акцыі «Архівы-школе» з мэтай папулярызацыі дакументаў установы «Занальны дзяржархіў у г.Слуцку» (далей – дзяржархіў), забеспячэння непарыўнай гістарычнай сувязі і пераемнасці пакаленняў беларускага народа архівістамі дзяржархіва Пацкевіч Людмілай Мікалаеўнай, Братчэня Яўгеніяй Мікалаеўнай, сумесна з дзецьмі 4 класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.Слуцка» і іх педагогам Белайц А.А., бібліятэкарам Вялічкам С.У. у чытальнай зале дзяржархіва праводзіўся ўрок-лекцыя на тэму «Слуцк пасляваенны ў дакументах і фактах». У выставачнай зале для школьнікаў прадставілі выставу «МЫ ПАМЯТАЕМ ВАШЫ ІМЁНЫ», падрыхтаваную супрацоўнікамі ўстановы на аснове архіўных дакументаў і фатаграфій.
Таксама ў рамках мерапрыемства для школьнікаў арганізавалі экскурсію па архівасховішчы, дзе яны маглі пазнаёміцца з рэдкімі дакументамі, даведацца, як захоўваюцца дакументы і як можна карыстацца паслугамі ўстановы.
Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам аб рабоце чытальнай залы, аб тым як праходзіць падрыхтоўка выстаў архіўных дакументаў.
У завяршэнні экскурсіі адбылася гутарка аб тым, чаму трэба ведаць гісторыю свайго горада, краю і як важна захаваць дакументы, якія маюць гістарычную значнасць.
![]() |
1. Вучні 4 класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.Слуцка» на ўроку лекцыі «Аднаўленне Случчыны» |
![]() |
2. Урок-лекцыя «Аднаўленне Случчыны» |
![]() |
3. Школьнікі знаёмяцца з дакументамі па аднаўленні прадпрыемстваў горада |
![]() |
4. Экскурсія па архіве і архівасховішчам |
![]() |
5. Экскурсія па архіве і архівасховішчам |