Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці наведалі з экскурсіяй студэнты 1-га курса факультэта «Горнай справы і інжынернай экалогіі» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта

У рамках акцыі “Архівы-школе” ў Год гістарычнай памяці 14 красавіка 2022 года ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці была праведзена экскурсія для студэнтаў 1-га курса факультэта “Горнай справы і інжынернай экалогіі” Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

У час экскурсіі студэнты азнаёміліся з работай архіва ў цяперашні час, складам і асаблівасцямі захоўвання дакументаў, з выставачнай дзейнасцю архіва. А таксама наведалі адно са сховішчаў, чытальную залу.

У Год гістарычнай памяці і 100-гадовага юбілею архіўнай службы Беларусі асабліва важна перадаць маладому пакаленню разуменне, што захаванне дакументальнай спадчыны краіны мае выключна вялікае значэнне для захавання гістарычнай праўды.