Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» ў дыялогавай пляцоўцы «Яны выжылі… Вязні канцлагераў»

11 красавіка 2022 года ў Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў у ГДУ ім. Ф. Скарыны адбылася дыялогавая пляцоўка «Яны выжылі … Вязні канцлагераў», арганізаваная Галоўным упраўленнем юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, органамі пракуратуры г.Гомеля, Гомельскай вобласці і ГДУ ім. Ф. Скарыны.

Спікерамі дыскусіі выступілі: Булынка Юрый Валер’евіч, пракурор горада Гомеля, Шынкароў Аляксандр Міхайлавіч, намеснік пракурора Гомельскага раёна, Абрамава Наталля Юр’еўна, дырэктар установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці», Панкоў Юрый Уладзіміравіч, навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, Чарапко Станіслаў Аляксандравіч, дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ ім.Ф. Скарыны, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Адкрываючы сустрэчу, Шынкароў Аляксандр і Панкоў Юрый для ўдзельнікаў і студэнтаў правялі экскурсію па выставачнай зале ўніверсітэта, дзе зараз прадстаўлена фотадакументальная выстава «Бывайце, людзі…», прысвечаная генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Дырэктар ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» Наталля Абрамава зачытала вытрымкі з выяўленых і якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве дакументаў. Ва ўспамінах генерала П.I. Батава апісаны эпізод вызвалення вязняў лагера «Азарычы». Акрамя гэтага, былі агучаны ўспаміны былых малалетніх вязняў і паказанні відавочцаў.

Для ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі былі прадэманстраваныя відэафрагменты з успамінаў вязняў канцлагераў, якія нікога не пакінулі абыякавымі.

У працэсе мерапрыемства эксперты-удзельнікі адказвалі на пытанні студэнтаў і абменьваліся меркаваннямі.

У заключэнні мерапрыемства дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны Станіслаў Чарапко адзначыў, што такога роду мерапрыемствы закліканы спрыяць захаванню гістарычнай пераемнасці пакаленняў: выхаванню беражлівых адносіны да гістарычнага мінулага і цяперашняга, фарміраванню духоўна-маральных якасцей асобы падрастаючага пакалення.