Удзел Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна ў рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу”, прымеркаванай да Года гістарычнай памяці

11 красавіка 2022 г. 5 супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу”, якая прымеркавана да Года гістарычнай памяці і праходзіць па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь.

Каб стаць удзельнікам акцыі “Тыдзень лесу-2022”, супрацоўнікі архіва звярнуліся ў ДЛГУ “Гродзенскі лясгас”, які абазначыў тэрыторыю, якая мае патрэбу ў маладых насаджэннях у Гожскім лясніцтве, забяспечыў іх неабходным пасадачным матэрыялам і інвентаром.

Архівістамі было высаджана 2300 саджанцаў хвоі. Такім чынам, калектыў НГАБ у г.Гродна ўнёс свой уклад у стварэнне зялёнага фонду нашай краіны.