Размяшчэнне падборкі электронных дакументаў на сайце Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці

Падборку дакументальных матэрыялаў “Партызанскі раён г. Мінска — 45 гадоў” падрыхтаваў Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці.

Партызанскі раён г. Мінска быў утвораны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 8 красавіка 1977 года.
У цяперашні час гэта тэрытарыяльна найбуйнейшы раён горада, плошчай 64, 6 кв. км, і адначасова самы маланаселены. А яшчэ яго завуць зялёнымі лёгкімі сталіцы, т.я. на аднаго жыхара даводзіцца 75 кв. м ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны.

Са славутасцяў раёна ў першую чаргу выдзяляецца плошча Перамогі, Цэнтральны дзіцячы парк ім. М. Горкага і Белдзяржцырк. На тэрыторыі раёна размешчаны і Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці.