Выставу ўзнагарод «За службу краіне і народу» наведалі ўдзельнікі пасяджэння калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству

1 красавіка 2022 г. на базе Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству.

Для ўдзельнікаў пасяджэння было арганізавана наведванне выставы ўзнагарод «За службу краіне і народу», падрыхтаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству. На выстаўцы прадстаўлена каля 200 медалёў, нагрудных знакаў і знакаў адрознення міністэрстваў, ведамстваў, дзяржаўных органаў і арганізацый Рэспублікі Беларусь.

Вядучы рэферэнт аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента, сакратар Геральдычнай рады пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук М.М.Ялінская падрабязна расказала пра структуру выставы і прадстаўленыя на ёй экспанаты, функцыі і задачы Геральдычнай рады, а таксама адказала на пытанні ўдзельнікаў пасяджэння калегіі ў частцы гісторыі ўзнікнення і развіцця геральдычных сімвалаў