1 красавіка 2022 года ў рамках Года гістарычнай памяці ўстанову «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» наведалі экскурсію супрацоўнікі Гродзенскай абласной натарыяльнай палаты

У ходзе экскурсіі гасцям расказалі аб гісторыі стварэння, складзе дакументаў і спецыфіцы дзейнасці архіва, прадставілі зборнікі дакументаў і матэрыялаў, інтэрнэт-праекты, падрыхтаваныя пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Таксама яны наведалі архівасховішча. Асаблівую цікавасць у гасцей выклікалі архіўныя дакументы, якія адлюстроўваюць гісторыю зараджэння, станаўлення і развіцця органаў натарыята на Гродзеншчыне.

Супрацоўнікаў натарыяльнай палаты пазнаёмілі з выставамі дакументаў «Без тэрміну даўнасці», «Ніхто не забыты, нішто не забыта», якія экспануюцца ў чытальнай зале архіва, на якіх прадстаўлены ўнікальныя дакументальныя матэрыялы аб злачынствах нацыстаў і іх падзельнікаў супраць мірнага насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама дакументы па увекавечванні падзей і подзвізе народа, які стаў на абарону роднай зямлі.