28 сакавіка 2022 года супрацоўнікі Установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» напярэдадні Дня яднання народаў Расіі і Беларусі наведалі прэзентацыя праекта «Смаленская крэпасць у артэфактах бібліятэк і архіваў Саюзнай дзяржавы»

У 2022 годзе адзначаецца 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь. Напярэдадні Дня яднання народаў Расіі і Беларусі Дзяржаўным музеем «Смаленская крэпасць» была праведзена прэзентацыя праекта «Смаленская крэпасць у артэфактах бібліятэк і архіваў Саюзнай дзяржавы».

Прэзентацыя праекту прайшла 28 сакавіка 2022 года. Мерапрыемства адбылося ў Расійскім цэнтры навукі і культуры (г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 15 А). Мерапрыемства наведалі супрацоўнікі Установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі».

Перад удзельнікамі з прывітальным словам выступілі кіраўнік Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Э.Ф. Крусткал і дырэктар Дзяржаўнага музея «Смаленская крэпасць» С.А. Піляк, дырэктар Установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» А.М. Запартыка.

Жывую цікавасць выклікалі даклады «Смаленская крэпасць – унікальная спадчына Саюзнай дзяржавы» дырэктара Дзяржаўнага музея «Смаленская крэпасць», кандыдата архітэктуры, саветніка Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук С.А. Піляка, «Расійскія і беларускія даследчыкі Смаленскай крэпасці» старшага навуковага супрацоўніка Дзяржаўнага музея «Смаленская крэпасць», кандыдата гістарычных навук, дацэнта Д.В. Валуева і «Праект «Смаленская крэпасць у артэфактах бібліятэк і архіваў Саюзнай дзяржавы» в.а. галоўнага захавальніка фондаў Дзяржаўнага музея «Смаленская крэпасць», кандыдата гістарычных навук А.В. Карнілава.

Безумоўна, падобны фармат такіх сустрэч дазволіць пашырыць гарызонты навуковага супрацоўніцтва.