Адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Партызаны Беларусі» у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь

31 сакавіка 2022 года ва ўстанове адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» адбылося адкрыццё выстаўкі «Партызаны Беларусі”, заснаванай на дакументах унікальнага аднайменнага інтэрнет-праекта выдавецкага дома «Беларусь сёння» і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, фотаматэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк, вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, адзначыў важнасць захавання гістарычнай памяці. Дырэктар архіва падкрэсліў, што неабходна аб’ядноўваць намаганні для супрацьстаяння дэструктыўнай спробе перапісвання гісторыі, а стварэнне інтэрнет-праекта «Партызаны Беларусі» – вынік супрацоўніцтва архівістаў, журналістаў і вучоных. У знак адкрыцця выставы А.К.Дзямянюк уручыў начальніку Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь генералу-маёру Генадзю Уладзіміравічу Лепяшку кнігу аб карнай аперацыі нацыстаў «Котбус».

Важнасць адкрыцця выставы менавіта ў сценах Ваеннай акадэміі адзначыў кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна горада Мінска Дзмітрый Тадэвушавіч Шашок. Ён падкрэсліў, што з кожным годам удзельнікаў тых падзей становіцца ўсё менш, але памяць аб іх павінна жыць у сэрцах людзей.

Намеснік дырэктара – галоўнага рэдактара выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Іван Аляксандравіч Сінічкін адзначыў асаблівую значнасць праекта ў Год гістарычнай памяці.

Начальнік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Генадзь Уладзіміравіч Ляпешка выказаў словы падзякі арганізатарам выставы за магчымасць дакрануцца да архiўных дакументаў і вывучыць баявыя шляхі герояў.

 

Інфармацыю падрыхтаваў загадчык аддзела арганізацыйна-кадравай работы І.Р.Гусак.