Размяшчэнне падборкі электронных дакументаў на сайце Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці падрыхтаваў падборку дакументальных матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах архіва: «Гісторыя ў асобах…» да Сусветнага дня тэатра – 27 сакавіка.

У Год гістарычнай памяці нельга не ўзгадаць пра выдатных дзеячаў беларускай культуры. Гістарычная памяць з’яўляецца асновай культурнай пераемнасці пакаленняў і нацыянальна-грамадзянскай ідэнтычнасці.

Больш за 60 год Сусветны дзень тэатра адзначаецца 27 сакавіка. Гэта прафесійнае свята для ўсіх работнікаў тэатра: ад вядучага акцёра ці рэжысёра, да асвятляльніка сцэны ці касцюмера.