Сустрэчы са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў

29, 31 сакавіка і 1 красавіка 2022 г. у межах акцыі «Архівы – школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыліся сустрэчы са студэнтамі 3 курса УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў». Архіў-музей наведалі студэнты факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый – навучэнцы спецыяльнасцяў «Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць» і «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны».

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў В.В. Жыбуль правёў азнаямленчую экскурсію па чытальнай зале архіва-музея. Расказаў пра арганізацыю працы, правілы карыстання архіўнымі дакументамі, асаблівасці выкарыстання навукова-даведачнага апарата (вопісы спраў фондаў асабістага паходжання, сістэму каталогаў), змест і склад фондаў архіва-музея.

Напрыканцы сустрэч былі праведзены аглядныя экскурсіі па будынку архіва-музея і працуючых выставах.