Дзяржаўную ўстанову «Цэнтральная лабараторыя мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» наведала кіраўніцтва Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў

У рамках ажыццяўлення плана мерапрыемстваў па азнаямленні з прафесійнай дзейнасцю працоўных калектываў, супрацоўнікі якіх з’яўляюцца членамі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, 31 сакавіка 2022 года дзяржаўную ўстанову «Цэнтральная лабараторыя мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» наведалі намеснік старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Юрый Аляксеевіч Чарнуха і загадчык арганізацыйнага аддзела Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Надзея Уладзіміраўна Кірпічэнка.

Падчас працоўнай сустрэчы, супрацоўнікі ЦЛМРД былі праінфармаваны пра асноўныя прынцыпы работы Федэрацыі прафсаюзаў, а таксама ім былі дэталёва раслумачаны прэферэнцыі і палёгкі членам прафсаюза ў рамках рэалізацыі імі сваіх праў на адпачынак і атрыманне санаторна-курортавых, лекава-прафілактычных і аздараўленчых паслуг у санаторыях Федэрацыі прафсаюзаў.

Апроч гэтага, госці былі азнаёмлены з усімі этапамі тэхналагічных працэсаў па зняпыльванні, дэзынфекцыі, рэстаўрацыі, лічбаванню і мікрафільмаванню архіўных дакументаў і далі высокую адзнаку ўмовам працы супрацоўнікаў ЦЛМРД.