Семінар-практыкум «Архівы – захавальнікі дакументальнай памяці»

31 сакавіка 2022 года ў Год гістарычнай памяці і ў рамках акцыі «Архівы — школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку» праведзены семінар-практыкум «Архівы – захавальнікі дакументальнай памяці» для кіраўнікоў па ваенна-патрыятычнаму выхаванню настаўнікаў, адказных за турысцка-краязнаўчую работу з вучнямі ва ўстановах адукацыі Полацкага раёну.

Дырэктар дзяржархіва Лазаронак Людміла Віктараўна распавяла аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы, складзе і характары дакументаў, якія захоўваюцца, аб умовах і правілах захоўвання, працэсе ацыфроўкі і рэстаўрацыі.

Педагогі змаглі пазнаёміцца з найбольш цікавымі і незвычайнымі дакументамі дзяржархіву ў г.Полацку.

Праведзена аглядная экскурсія па архіве.