24 сакавіка 2022 года ў Выставачным цэнтры “БелЭкспа” у рамках ХХIХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу прайшла прэзентацыя кнігі “Яны былі першымі. Дэпутаты Вярхоўнай Рады БССР першага склікання” з серыі “Беларусь памятае. У імя жыцця і свету”

24 сакавіка 2022 года ў Выставачным цэнтры “БелЭкспа” у рамках ХХIХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу прайшла прэзентацыя кнігі “Яны былі першымі. Дэпутаты Вярхоўнай Рады БССР першага склікання” з серыі “Беларусь памятае. У імя жыцця і свету”.

Кніга падрыхтавана выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” сумесна з Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і прымеркавана да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Выданне прысвечана дэпутатам Вярхоўнай Рады БССР, якія ўсталі на абарону краіны з першых дзён вайны і аддалі за яе свае жыццё.

Значная частка дакументаў у кнізе прадстаўлена з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Віктар Іосіфавіч Кураш і дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк.